Славомир Адамович
Белы марш
Марш-марш, нас тысячы,
Рукі ў замок,
Воляю трызьнячы,
Мераем крок.
Юныя, моцныя
Цягліцы плеч.
Мы паўнамоцныя,
Іншыя – прэч!
Воды расталыя,
Вецер з Дняпра,
Зь верай паўсталыя
Крыкнем: “Ура!”
Мокра на дворыщах,
Сьветла ў душы,
Ворагаў зборышчы
Сьмела крушы!
Гэй жа, зьвязовы,
Хутчей запявай
Песьню маршовую
За Родны край!
***
Самае-самае ноччу,
Раніцай, днем і вечарам
Я сузіраю ў думках,
А потым ствараю прыгожае,
Альбо, калі не ствараецца,
Вяртаю сябе да памяці,
Да пошукаў самага-самага –
Нябачнага, невымоўнага,
Але якое заўвседы,
Усюды і скрозь, дзе белая
Краіна мая ўзьвываецца
У неба сьцягамі Волі.
***
Не для гномікаў партыі –
Для сябе здабываю свабоду.
Каб жыла, як заўседы, упартая,
Каб зьнышчала плебейства народу.
Свабода мая ня кніжная,
Ня тая, калы ўсе, што хочацца,
Можна рабіць і пыжыцца,
І лярвай у ложку варочацца.
Свабода мая вызвольная
Ваўчыцай цяжка параненай
Выходзіць з лагва падпольнага
І ўецца незаарканенай.
Свабода мая Беларусская
Крывею чыстай крывавіцца
І стужкай вузенька-вузкаю
Сьцякае па белай правіцы…
***
Ізноў адклалы суд
(калядныя вакацыі).
На воле маразы,
У камеры смурод.
Радзіму прадаюць
Методай трансплантацыі
Пад шыльдай індульгенцыі
Пад назваю “народ”.
А я, сяджу я ў камеры,
На мне фуфайка чорная,
На мне шузы ад фраера
І стрыжачка пад “нуль”.
Нібы матор за бамперам,
Я сьцяўся, супакойваю
Свой рухавік з прадсердзямі,
У страўныку шумы;
Не лаюся з сусудзямі,
І толькі дух настройваю
Паводле верша ўласнаго
На хвалю барацьбы.
***
Каханьне бяз рэтушы, голае, галоднае,
За кратамы ў камеры альбо на прадоле,
Каханьне пад прыцелам, сырое, падкалоднае,
Цяжкае, нібыта царкоўная жырандоля,
Каханьне мае прышлае, імгненнае, тутэйшае,
Я нацкую на плоць тваю лягавых маей жарсьці,
Я расьпішу цябе прыгожымы і дзерзкімы вершамі,
Ня дам табе спакою да самай нашай старасьці.
Пакуль я буду легкімы сыпець на цэнтрале,
Абкураны і добраю, і дрэннаю табакай,
Хадзі сабе сьмела ў памаранчевай залі,
Зусым ня так, як ходзіць камандзір перад атакай.
Але як толькі выйду я, як толькі я звольнюся
З турмы, дзе забіваюць павольна і упэўнена,
Мы паплывем з табой у белым ад полюса да полюса,
Мы станем любіцца і слухаць Ленана,
Мы будзем, як дрэвы, што мной пасаджаны
За тысяч дзен да вершаў і славы,
Мы будзем добрымі індыйскімы раджамі,
Будзем языкамы пякельнай лавы,
Мы будзем вылівацца з кратэраў гневу,
З каналаў няневісцы да акупанта,
Мы зьнышчым яго нашым гімнічным сьпевам,
А рэшткі змыем з дапамогай гідранта.
І толькі потым, пасьля мы зоймемся каханьнем,
Мы будзем вырабляць – о божа! – такія штукы,
Што адшукаюць нас, магчыма, позьнім раньнем
І целы яшчэ цеплыя возьмуць на рукі.
джерело: “Тюремний щоденник”