Сяржук Бахун, голова "Молодого Фронту" (Західна Білорусь). Інтерв'ю.

МЛ "Бриколаж"

Доброго дня, Сяржук. Якою є сьогоденна розстановка сил на правому фланзі білоруської політичної сцени?

Вітаю! На палітычнай сцэне ў Беларусі дзяленьне на правых, левых і цэнтрыстаў сёньня дастаткова ўмоўнае, але ж тым ня менш яно існуе. У нас больш распаўсюджаныя тэрміны апазыцыя й прапазыцыя. Калі ж казаць аб растаноўцы на правым фланзе, то асноўную сілу тут прадстаўляюць правая Партыя БНФ і права-цэнтрысцкая АГП (Аб?яднаная Грамадзянская Партыя). Па колькасьці левы фланг беларускіх партыяў больш мае арганізацыяў, але ж БНФ і АГП на сёньня больш дзейсныя ў палітычным жыцьці краіны.

З моладзевых арганізацыяў найбольш актыўнымі правымі ў Беларусі сёньня з?яўляюцца Малады Фронт і БПС (Беларуская Партыя Свабоды). Вельмі часта дзьве гэтыя арганізацыі працуюць сумесна, што несумненна адлюстроўваецца на паляпшэньні якасьці дзейнасьці. Найбольш пасьпяховай сумеснай акцыяй Маладога Фронту і БПС была вахта Курапатаў з верасьня 2001 году па чэрвень 2002-га. Там у Курапатах былі і іншыя арганізацыі, але ж асноўную сілу складалі менавіта МФ і БПС.

?Молодий Фронт? аналог нашого ?Молодого Руха?, більш демократичного ніж національного. Ви підтримуєте стосунки зі своїми українськими колегами по націонал - демократичному табору і, з ким, зокрема?

У Маладым Фронце дэмакратычныя і нацыянальныя каштоўнасьці аднолькавыя. Беларусь з дэмакратыяй, але ж без сувэрэнітэту, як і незалежная Беларусь з дыктатурай - гэта сытуацыі сьмяротныя для нашай краіны. Таму для нас гэтыя каштоўнасьці неразьдзельныя.

Мы натуральна супрацоўнічаем з украінскім Маладым Рухам на ўзроўні нашых цэнтральных офісаў. Што ж тычыцца рэгіянальных прадстаўніцтваў, то маем стасункі з УНА-УНСО, МНК, УСС, Маладой Прасьвітай і іншымі.

Білорусія відома своїми багаточисельними субкультурними проявами. Ви працюєте з кимось, можливо зі скінами, або навпаки, якимись антифа тощо?

Малады Фронт супрацоўнічае з усімі арганізацыямі, якія выступаюць за свабодную й дэмакратычную Беларусь. Гэта могуць быць, як нацыянальныя палітычныя партыі, так і мясцовыя дробныя моладзевыя групоўкі. У патрэбны час нашая арганізацыя ўваходзіць у кааліцыі як гэта было ў 2001-ым годзе, была створаная кааліцыя мабілізацыйная ?Выбірай?. А ў гэтым годзе для большага плёну ў парляманцкай кампаніі Малады Фронт стаў ініцыятарам стварэньня блёку ?Маладая Беларусь?.

У нас сёньня галоўная задача пазбавіцца дыктатарскага і прарасейскага рэжыму Лукашэнкі. Але ж варта весьці змаганьне і на іншых франтах. Бо назаўтра мы можам скінуць Лукашэнку, але ж і застацца без сувэрэннай Беларусі. І гэта мы ўлічваем у сваёй дзейнасьці.

Політична діяльність це не лише перманентна опозиція до Системи, але і більш романтичні ?вуличні? стосунки зі своїми ідеологічними опонентами, котрих у Білорусії не так вже й мало: АКМ, НБП, РНЄ, проросійські скіни, різні комсомоли і інші, експлуатуючи власне ?антибілоруську? риторику. Як складається з ними і наскільки організованою та системною є ваша протидія?

Усе вышэйпералічаныя групоўкі зь лягеру нашых апанэнтаў сёньня перажываць ня лепшыя для іх часы. Бо сыстэма дытктату пабудаваная ў Беларусі Лукашэнкам падаўляе ўсіх, хто хоць крыху думае па іншаму. Для прапаганды і вырошчваньня з моладзі ?зомбі? ў Беларусі створаны ?лукамол? пад назваю БРСМ (Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі), які і займаецца адурманьнваньнем падрастаючага пакаленьня. Таму БРСМ сёньня з?яўляецца адной з тых структураў, на які мы скіроўваем адзін са сваіх галоўных удараў. А што тычыцца вулічных прарасейскіх груповак кшалту НБП, РНЕ, скіноў і іншых, то зь імі ў нас сутыкненьняў апошнія некалькі гадоў ні было зафіксавана па прычыне іхняй малой колькасьці.

Розкажи трохи про співпрацю між ?Молодим фронтом? і ?Білоруською партією свободи? Висоцького і що таке ?Правий альянс??

Беларуская Партыя Свабоды на сёньняшні дзень, гэта адін з асноўных саюзьнікаў Маладога Фронту. Ні адная больш-менш сур?ёзная акцыя ў Беларусі, якая прэтэндуе на масавасьць сёньня ня можа адбыцца без Маладога Фронту і БПС. У тых рэгіёнах дзе ёсьць суполкі Маладога Фронту, мы стараемся садзейнічаць і ў стварэньні адзьдзелаў БПС і падбору актывістаў. Усё гэта робіцца для большае эфэктыўнасьці нашых дзеяньняў. Самй значнай сумеснай акцыяй Маладога Фронту й БПС была дзесяцімесяцовая кругласуткавая вахта Курапатаў. Курапаты - месца, дзе ў 30-ыя гады мінулага стагодзьдзя савецкай ўладай праводзіліся масавыя растрэлы грамадзян. Лічбра растраляных ва ўрочышчы Курапаты па розных зьвестках складае 220000 - 250000 чалавек. А ў 2001-ым годзе лукашэнкаўскі рэжым вырашыў пабудаваць дарогу па Курапатах. Вось і прыйшлося нашым сябрам дзесяць месяцаў круглыя суткі трымыць там абарону. У выніку дарога прайшла побач з Курапатамі. Калі б не было гэтае вахты, то рэжым мог бы пазбавіцца яшчэ аднаго доказу злачыннасьці савецкае сыстэмы.

На маю думку супрацоўніцтва Маладога Фронту й БПС мусіць і надалей працягвацца. Гэта будзе толькі на карысьць Беларусі й нацыянальнай ідэі.

Кіраўнік БПС Сяржук Высоцкі быў запршаны на апошні Сойм Маладога Фронту ў ліку ганаровых гасьцей. Я асабіста яго вельмі паважаю і лічу, што Сяржук адзін з самых сумленных палітыкаў у Беларусі.

В чому полягає ідеологічна позиція ?Молодого фронту? і наскільки однорідною є організація?

Як я раней казаў, асноўныя нашыя каштоўнасьці - дэмакратыя й нацыянальная ідэя. Мы бачым Беларусь, незалежнай дэмакратычнай эўрапейскай дзяржавай. Гэта ні магчыма без выхаваньня пакаленьня з нацыянальнымі й дэмакратычнымі каштоўнасьцямі ў сьвятле хрысьціянскіх прынцыпаў. Ужо сёньня мы займаемся фармуляваньнем і прапагандай нацыянальнай ідэі ў розных сфэрах: спорт і музыка, адукацыя й экалёгія, культура й навука, у асяродках ў гарадоў і вёсак, у нефармальных групоўках і прафэсійных таварыствах.

Што тычыцца аднароднасьці нашай арганізацыі. Тут варта адзначыць той факт, што за сваю васьмігадовую гісторыю Малады Фронт на шчасьце пазьбег расколаў. Бываюць канечне ж разыходжаньні у тактыцы, але ж мы стараемся вырашаць такія пытаньні дэмакратычна, нават тады калі гэтае вырашэньне патрабуе больш часу мы йдзем на такія ахвяраваньні ў імя дэмакратыі.

Що буде після Лукашенка?

Галоўнае каб пасьля Лукашэнкі засталася Беларусь. Бо гэты экспэрэментатар яшчэ можа нарабіць справаў, якія пасьля дзесяцігодзьдзямі не разьбярэм.

А так мы бачым Беларусь у сям?і эўрапейскіх народаў, як мост паміж Усходам і Захадам. Беларусь будзе свабодны, дэмакратычны край, дзе ніхто нікаго ня будзе прыціскаць за палітычныя перакананьні й каштоўнасьці. Правы чалавека ня будуць пустым гукам. У прынцыпе, ровару тут выдумляць ня трэба. А варта толькі вывучць і рэалізаваць лепшыя і пасьпяховыя крокі нашых суседзяў, што ўжо ў Эўразьвязе.

І абавязкова будзе вернутая дзяржаўная сымболька: герб ?Пагоня? і бела-чырвона-белы сьцяг!

Як ви ставитеся до лозунга ?Білорусія для білорусів??

Беларусы з?яўляюцца тытульнай нацыяй краіны. І з гэтага трэба вынікаць. Сёньня беларусы фактычна адчуваюць сябе дыяспарай у роднай краіне. Таму такія рэчы, як адзіная дзяржаўная мова беларуская і нацыянальныя традыцыі мусяць быць непарушныя. Але ж і да іншых нацыяў, што пражываюць у нашай краіне варта ставіцца з належнай павагай. Толькі яны павінныя зразумець, штожывуць на беларускай зямлі.

Ви дійсно хочете до Європи, чи це лише тимчасова геополітична антиєвразійська альтернатива?

Лёзунг ?Беларусь у Эўропу? ня ёсьць для нас пустым гукам на нашых акцыях. Мы напраўду лічым, што Беларусь мусіць ісьці па эўрапейскаму шляху разьвіцьця. Варта хаця б паглядзець на ўзровень жыцьця ў эўрапейскіх краінах і на тэндэнцыю разьвіцьця новых сябраў Эўразьвязу і стане відавочна, што там мы здоляем ня толькі захаваць свой сувэрэнітэт, аднавіць дэмакратыю, але й зможам значна палепшыць дабрабыт нашага народу.

Эўрапейскі шлях у нашай сытуацыі непадзьбежны хаця б па той прычыне, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Эўропы.

Дякуємо.

Дзякуй і вам. Шчасьця й дабрабыту ўсяму ўкраінскаму народу.