Довідка Редакції "Політономії": Францішек Вячорка - молодий білоруський політик. Син відомо дисидента та політика, лідера Білоруського народного фронту Вінцука Вячорки (1999-2007 рр.). Активіст білоруського національного руху та активний опозиціонер до цинного очільника Білорусі О.Лукашенка. Владою примусово відправлений в армію. Приймав присягу білоруською, за що був репресований. Продовжує активну громадську та політичну роботу.
Дивлячись на політичні і приватні контакти активістів українського націоналістичного руху, приходиш до висновку, що найменше їх у нас із білоруськими братами. Вони мають свої складнощі у боротьбі: совєцький репресивний держапарат, постколоніальність, русифікація і білорусофобія, - і українці для них - вірні союзники. У будь-якому випадку нинішні політичні режими і псевдоеліти - не ті явища, на які заслуговують наші братні народи.
Про ці та інші речі ми і говорили з другом Франаком.
Мстислав Квітень: Живє Бєларусь! Привіт, Франак! Представся для читачів Політономії: хто ти. До якої організації належиш, яку посаду займаєш.
Ф.В.: Жыве вечна! Францішак Вячорка, сябра Управы БНФ 2007-2009, старшыня Моладзі БНФ 2008-2009, адзін зь нямногіх, хто упарта змагаецца з лукашызмам і дагэтуль ня зьехаў за мяжу. Верагодна, бліжэйшы час буду ствараць уласнe. моладзевую арганізацыю .
Мой бацька быў адным з пачынальнікаў дысыдэнцкага руху ў пачатку 80-х, заснавальнікам БНФ. Я ж пачаў сваю палітычную дзейнасьць, калі мне было 11, у 1999 годзе. Узяў удзел і ўласнаручна арганізаваў больш за 130 палітычных і грамадзкіх акцыяў, тройчы сядзеў у турме, дзясяткі разоў трапляў пад міліцэйскія дубінкі і на арышт. Закончыў апальны Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, у тым ліку два гады вучыўся падпольна. Быў адным з найлепшых студэнтаў на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту, пасьля чарговага арышту – адлічылі. Забралі ў армію, дзе 15 месяцаў змагаўся за права служыць па-беларуску.
М.К.:Які твої політичні погляди? Ти відносиш себе до якоїсь ідеології чи світогляду?
Ф.В.: Я нацыяналіст ад мозгу і да касьцей, лічу што Беларусь апынулася ў такім стане праз заняпад мовы і культуры. Цягам некалькіх стагодзьдзяў Расейская імпэрыя, а потым і Савецкі Саюз вынішчалі нацыянальную самасьвядомасьць, гістарычную памяць. Фізычна вынішчалі найбольш таленавітых беларусаў, шмат іх заuінула ў Курапатах, у ГУЛАГу, у Катыні. Лічу, што дзяржаўная палітыка павінна грунтавацца на нацыянальнай ідэі.
З эканамічнага гледзішча я займаю хутчэй лібэральныя пазыцыі. Свабодны рынак, прыватныя бізнэс і ўласнасьць, мінімальны кантроль з боку дзяржавы.
М.К.:Яка мета організації, до якої ти належиш, чого Ви прагнете досягти?
Ф.В.: Першая задача – прыйсьці да ўлады. А далей – па праграме:
Адраджэньне мовы, культуры, гісторыі. Нацыянальная адукацыя. Уступ Беларусі ў НАТО і Эўразьвяз. Свабодны рынак, прыватызацыя. Пераход арміі на прафэсійную аснову. Адмена прымусовага разьмеркаваньня, кантрактнай сыстэмы найму. Скасаваньне ўсякіх забаронаў на перамяшчэньне. Вяртаньне бел-чырвона-белага сьцягу, Пагоні.
Усталяваньне прадстаўнічай дэмакратыі. Пераход да парлямэнцкай рэспублікі (Сойм – 160 дэпутатаў), прэзыдэнт мае прадстаўнічыя функцыі. Стварэньне Саюза Балта-Чарнаморскіх дзяржаваў: Беларусь, Украіна, Польшча, Літва, Латвія. У пэрспэктыве – злучэньне з ГУАМ (Грузія, Украіна, Азербайджан, Малдова)
М.К.: Яке на сьогодні становище білоруської культури? Чи держава
допомагає національному відродженню чи навпаки - русифікації?
Ф.В.: Дзяржава мэтанакіравана праводзіць палітыку русіфікацыі. Паводле перапісу насельніцтва ў 1999 і ў 2009 гг, колькасьць беларусаў, якія лічаць беларускую мову сваёй роднай за 10 год упала на 26%!!! (з 86% да 60%) Гэта нацыянальны крызіс. Беларусь штучна інкарпаравана ў расейскую культурную прастору. Лукашэнка так гаварыў аб сваёй палітыцы: “Галоўнае, каб рускаму чалавек было добра”. Ён гэтага дабіўся. Напрыклад, у Беларусі немагчыма атрымаць увесь цыкль адукацыі па-беларуску. Парадокс.
Нядаўна прызначылі новага міністра культуры Паўла Латушку - беларускамоўнага, інтэлігентнага чалавека. І ў той жа час скарацілі бюджэт.
М.К.: Хто головний ворог національному відродженню білорусів?
Ф.В.: Расея і яе галоўны прадукт – Лукашэнка
М.К.:Які політичні організації, опозиційні до Лукашенка, сьогодні є активними у Білорусі?
Ф.В.: З кожным годам усё менш і менш жывых арганізацыяў. Спэцслужбы, КГБ вынішчаюць самых актыўных, арыштоўваюць, псыхалягічна цкуюць. Многія не вытрымліваюць і зьяжджаюць. Некалькі год таму салігорская праваабаронца Яна Палякова не вытрымала прэсінгу КГБ і закончыла жыцьцё самагубствам. Выбіваюць самых актыўных.
На жаль, Мілінкевіч са сваім «Рухам за свабоду», новае кіраўніцтва Партыі БНФ - у апошнія гады пайшлі на «прымірэньне» з Лукашэнкам. Цяжка сказаць, ці можна іх лічыць за апазыцыю. Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя, Партыя левых «Справядлівы сьвет», Беларуская сацыял-дэмакратычная Партыя, Малады Фронт, Моладзь БНФ. Усе актыўныя, але нешматлікія.
М.К.:Як ти оцінюєш правління Олександра Лукашенка? Що саме поганого для Білорусі він зробив і робить?
Ф.В.: Ён плянамерна заганяе краіну ў эканамічны і палітычны тупік. Дайшло да таго, што Расея, ведаючы слабасьць Лукашэнкі, ультыматыўна патрабуе далучэньня Беларусі на правах 6 губерніяў. За 16 год кіраваньня не збудавана ніводнай фабрыкі ці заводу, не праведзены амартызацыі абсталяваньня. Краіна застыла ў сярэдзіне 90-х, трымаецца на замежных крэдытах. Палітыка Лукашэнкі вядзе да эканамічнага дэфолту, а пасьля, верагодна, і аншлюсу Беларусі.
М.К.:Як вберегти Білорусь від її захоплення західним капіталом у разі, якщо Лукашенко піде? І тут же: наскільки російський капітал вже проник у Вашу економіку?
Ф.В.: Сёньня да 80% інвэстыцыяў у беларускую эканоміку ідуць з Расеі. Вельмі важна прыцягнуць заходнія грошы ў краіну, аднак гэта ня мусіць рабіцца коштам правоў чалавека. Лукашэнка павінен выканаць умовы па дэмакратызацыі, правесьці свабодныя выбары, а ўзамен прыйдуць эўрапейскія інвэстыцыі.
Калі зьменіцца ўлада, будзе распрацаваная строгая схема правядзеньня прыватызацыі. Мы мусім паклапаціцца, каб замежныя інвэстыцыі пайшлі на мадэрнізацыю эканомікі.
М.К.:Скажи коротко про БНФ. У якому стані зараз знаходиться ця організація?
Ф.В.: У верасьня 2009 было абрана новае кіраўніцтва Партыі БНФ, Лявона Баршчэўскага зьмяніў 33-гадовы Аляксей Янукевіч. На мой погляд, Аляксей пераацаніў свае сілы. Арганізацыя страчвае ўплыў, найбольш яркія людзі адыходзяць. Асабленьне БНФ выгоднае Лукашэнку і антыбеларускім сілам.
М.К.: Я чув, що у Вас стався якийсь розкол і тебе виключили? Яка причина?
Ф.В.: Мяне выключыла кіраўніцтва БНФ, але зусім нядаўна раённыя арганізацыі Мінска адзінагалосна прынялі назад. Сучаснае кіраўніцтва выступае за тое, што пакуль адбываецца беларуска-расейскі канфлікт, мы мусім падтрымліваць Лукашэнку. Мы ж лічым, што Лукашэнка і ёсьць галоўнай пагрозай для Незалежнасьці.
М.К.:У Білорусі скоро президентські вибори. В національної опозиції є свій єдиний кандидат чи проблема у тому, що їх багато і всі вважають себе рятівниками Білорусі?
Ф.В.: На жаль, няма адзінага кандыдата. Было некалькі спробаў аб'яднацца і вылучыць аднаго, але ўсе яны былі сарваныя. Ёсьць розьніцы ў тактыцы, нават у стратэгіі. Разам з тым усе пагаджаюцца, што трэба мяняць Лукашэнку. Здаецца, ёсьць адзіная мэта, але аб'яднацца ня могуць. Калі б зараз выступіў, напрыклад, Казулін і заявіў аб сваім жаданьні ісьці на прэзыдэнта, я, ды і многія іншыя, яго б падтрымалі. Пакуль няма відавочнага лідэра. А працаваць на аднаго зь дзесяці ня бачу сэнсу. Я буду рыхтаваць пасьлявыбарчыя пратэсты - Плошчу. Зараз стаіць задача – абы не Лукашэнка.
М.К.:Як на твою думку, чому білоруська опозиція досі не перемогла Лукашенка?
Ф.В.: Вядома, ёсьць віна апазыцыі. Але трэба прызнаць, прапаганда, спэцслужбы добра папрацавалі на зьнішчэньне нашай рэпутацыі. Людзі перасталі каму-кольвек верыць, спадзявацца на перамены. Лукашэнка выхаваў пакаленьне абыякавых. Таксама, у адрозьненьне ад Украіны, у нас не было незалежнай тэлевізіі, сеткі свабоднай прэсы, якая б запрашала людзей на Майдан.
Думаю, мы назіраем апошнія месяцы Лукашэнкі. Перамены лунаюць у паветры.
М.К.:Розкажи якийсь цікавий факт з історії боротьби проти Лукашенка? Що найрадикальнішого зробила опозиція?
Ф.В.: Напрыканцы 2008 года я разам з лідэрам “Маладых дэмакратаў” Міхасём Пашкевічам пад відам студэнтаў-першакурсьнікаў прабраўся ў Палац Рэспублікі, дзе адбываўся Зьезд БРСМ – галоўнай пралукашэнкаўскай моладзевай арганізацыяй. Мы апранулі, як усе, майкі «Доброе сердце БРСМ» і селі ў самы цэнтр залі. Пасьля выступу віцэ-прэм'ера Косінца мы нечакана ўсталі і запатрабавалі слова. Міхась Пашкевіч заявіў, што сьвяткаваньне гадавіны камсамолу – поўны маразм, а я прапанаваў БРСМаўцам пацікавіцца у чыноўнікаў, чаму скасавалі льготы. Дэлегаты зьезду, зрэшты, як і ўся прэса, былі перакананы, што гэта ўсё заплянаваная частка зьезду. У залі прагучалі аплядысмэнты. Раптам зьявіліся спэцназаўцы і адвезьлі нас у міліцыю.
Усплёс радыкалізму прыпаў на 1996 і 1999 гг. Тады масавыя акцыі зьбіралі па 50 000, штурмавалі тэлебачаньне, пераварочвалі міліцэйскія машыны. Пасьля акцыі пайшлі на спад.
М.К.:Ваша організація не боїться, що політична підтримка організацій з Євросоюзу перетворить остаточно опозицію на лібералів? І, наприклад, замінять національну справу просто інтеграцією до ЄС, визнанням прав педерастів тощо.
Ф.В.: Польшча ўжо 6 гадоў у Эўразьвязе, застаецца кансэрватыўнай, рэлігійнай краінай са сваімі традыцыямі, мовай і культурай. Эўразьвяз дае магчымасьці, і кожная краіна вырашае, як імі распараджацца. Беларусі не атрымаецца быць вечным мастком паміж Усходам і Захадам, трэба вызначацца, з кім мы, з Эўропай ці Расеяй. Для мяне адказ відавочны.