Інтерв'ю з Олесем, супортером СПО "Край"

МЛ "Бриколаж"

Доброго дня, Олесю.

Дабрыдзень, Бріколаж.

Коротко, по можливості, охарактеризуй сучасність білоруських радикальних організацій. Які з них мають місце і які дійсно працюють на благо Батьківщини?

На жаль, сытуацыя ня вельмі аптымістычная. Любая дзейсная арганізацыя падпадае пад пільную ўвагу уладаў. Зараз ёсьць такія:

Беларуская Партыя Свабоды (Высоцкага) ? найстарэйшая і, бадай, найтрывалейшая радыкальная арганізацыя.

Белы легіён ? стварыўся з былых сяброў Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў (БЗВ развалілася, калі яе кіраўнік Мікола Статкевіч вырашыў стварыць сваю сацыял-дэмакратычную партыю). Самыя гучныя акцыі зь іхным дзейсным удзелам: Чарнобыльскі шлях?96 (дзейнічалі у адных шэрагах з унсоўцамі) і Марш Свабоды?2000 (17 Кастрычніка). Па-за акцыямі пра дзейнасьць БПС нічога няведаю. Раз на год ладзяць вышкалы/іспыты для новых сяброў, рэпартажы пра гэта падаюцца звычайна ў газэце ?Наша Ніва? www.nn.by

Край ? стварыўся з былых сяброў Дружыны БНФ, Маладога фронту (МФ). Першая гучная акцыя ? шэсьце з паходнямі ў Горадні, якое скончылася гучным разгонам з дапамогай АМАПу і міліцыі. Перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2001 праводзілі ўласнае расьследваньне зьніклых палітыкаў, перацягнуўшы на свой бок афіцэра КДБ. Пад час выбараў ахоўвалі штаб альтэрнатыўнага кандыдата. Мелася выдавецтва ?Голас Краю?, якое выдавала аднайменную газэту і нацыянальстычную літаратуру. Зараз арганізацыя не падае прызнакаў жыцьця.

Рубон Ранейшая назва ? КРАМФ (Койданаўская Рада МФ). Выйшаўшы з складу МФ, утварылі ўласную арганізацыю. Былі заўважаныя на некаторых акцыях апазыцыі.

Gega Ruch (Ґеґа Рух) ? па-за межамі Інтэрнэту ня бачыў http://gegaruch.org

Blood & Honour Belarus ? па-за межамі Інтэрнэту ня бачыў http://members.odinsrage.com/bhb/

Самыя гучныя праявы дзёйнасьці беларускіх радыкальных арганізацыяў выпадаюць звычайна на публічныя акцыі беларускай апазыцыі на Дзень Волі (25 Сакавіка, гадавіна абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе), гэтак званага Дня Едіненія Народов Беларусі і Россіі? (2 Красавіка), на ?Чарнобыльскі Шлях? (26 Красавіка), ?на Дзень Незалежнасьці (27 ліпеня, гадавіна абвяшчэньня Дэклярацыі Сувэрэнытэту ў 1991 годзе), на Дзень Беларускай Вайсковай Славы (9 верасьня, гадавіна перамогі войскаў гетмана Кастуся Астроскага над расейскімі войскамі на Крапівеньскім полі пад Воршай у 1514 годзе). На жаль, пасьля паразы на выбарах 2001 году актыўнасьць як палітычнае апазыцыі, так і радыкальнай ?вулічнай? апазыцыі істотна зьменшылася, перарастаючы ў апатыю.

Ти був членом БПС, зараз позиціонуєш себе в якості супортера СПО ?Край?, чому саме вони?

Чаму БПС? Скажам так, што гэтая арганізацыя першая правяла, як бы мовіць, рэкруцкі набор з дапамогай паэтычнай здольнасьці Славаміра Адамовіча і цікаўнасьці паспалітага люду да ягонае творчасьці. Але патусаваўшыся зь імі, я неўзабаве сыйшоў, бо не разумеў задачаў, мэтаў і сродкаў дасягненьня гэтых мэтаў БПС. Лічу, што чальцом БПС я так ня стаў, па-просту некаторы час пахадзіўшы ў прыхільніках.

Празь нейкі час пра сябе даволі гучна заявіла СПА Край, правёўшы некалькі незвычайных для Беларусі акцыяў. Потым прадастаўнікі арганізацыі самі на мяне выйшлі, зацікаўленыя ў супрацы са мной па некаторых кірунках. Потым я даведаўся, што сярод маіх знаёмых ёсьць некалькі чальцоў Краю, былых і цяперашніх (калі гэтая арганізацыя існуе дасюль, бо я даўно пра іх нічога ня чуў).

Агулам хачу сказаць, што беларускі народ наагул і я менавіта даўно чакаем зьяўленьня сваёй нацыянальнай па духу і зьмесьце баявой арганізацыі. Перыядычна зьяўляюцца арганізацыі, якія маглі б стаць беларускім аналягам УНСО, IRA ці ETA. Але, звычайна яны не вытрымліваюць вонкавых удараў (спэцслужбаў) і унутраных разборак (інсьпіраваных тымі жа «спэцамі»). Мусіць яшчэ не дасьпелі, гадуюцца нашыя нацыянальныя правадыры.

Кажуть, не останню роль в білоруському політичному андеграунді відіграють есери, анархо-комуністи і націонал-більшовики. Розкажи, будь-ласка, особливо про останніх.

Шчыра кажучы пра беларускіх эсэраў упершыню чую ад цябе.

Анархо-камуністы? Ёсьць такі-сякі асяродак левых. Яны называюць сябе анархістамі і антыфашыстамі. Іхныя цэнтры Менск і Горадня, маюць арганізацыю ? ФАБ (Федэрацыя анархістаў Беларусі), кантактуюць з маскоўскім АМД (Антіфашісткое Молодёжное Действіе). Дзейнасьці, небясьпечнай для ўлады, асабліва не вядуць, маюць нелегальную газэту «Антыфашык» і легальную сатырычна-сцёбавую газэту «Навінкі», якая нядаўна была зачыненая за «паклёп на прэзыдэнта». Ладная частка беларускай лявіцы беларускамоўная.

Нацболы ? гэта відавочныя прадстаўнікі расейскай пятае калёны. Гуртуюцца вакол гурта «Красные звёзды» і аскепкаў РНЕ. Перыядычна вылазяць на ўгодкі Кастрычніка. Хутчэй за ўсё падтрымліваюцца з замежжа з мэтай хоць якога прадстаўніцтва ў Беларусі.

Свого часу, році так 1999-му, хоча я можу і помилятися, зустрів у Києві хлопа з символікою ?Правого реваншу?. Що там зараз з Адамовічем (українці читають його з задоволенням)?

У Беларусі Адамовіч таксама дастаткова папулярны ў «нацыянальна-сьвядомых» колах, а сярод расейскай пятае калёны і ?тоже белоруссов? мае адпаведна статус ?фашысцкага мадчыка?. «Правы рэванш», на мой погляд, так і не сфармаваўся ў дзейную арганізацыю, застаўшыся ў гісторыі як палітычны пэрфоманс Адамовіча. Пасьля «Правага рэваншу» Адамовіч паспрабаваў нешта зрабіць ў БПС, якая праяўляля ў той час актыўнасьць і колькасна расла. Скарыстаўшыся ўнутранымі супярэчнасьцямі ён стаў на чале унутрыпартыйнае апазыцыі і паспрабаваў скінуць Высоцкага. У выніку БПС раскалолася на «БПС Адамовіча» http://www.geocities.com/bps_belarus і «БПС Высоцкага» http://www.bps-belarus.narod.ru/, пасьля чаго абедзьве часткі спрабавалі нават сілай даводзіць сваю аргумэнты апанэнтам. «БПС Адамовіча» выдала 1 нумар часопіса «Нацыя» http://www.nacyja.cjb.net/. Але неўзабаве і Адамовіч, і яшчэ адзін кіраўнік «адкольнікаў» (мянушку не памятаю) зьехалі на эміграцыю і «БПС Адамовіча» (на колькі я ведаю), перастала існаваць. Зараз Адамовіч у Нарвэгіі, піша на Радзіму вершы.

На маю думку Адамовіч выбітны паэт. Дзякуючы гучным учынкам (арышт і 10 месяцаў турмы за верш «Убей презідента», спачатку «мокрая», а потым і «сухая» галадоўка пад час сьледства, публічнае зашываньне сабе роту на адным зь мітынгаў) і палымяныя вершы ён здабыў вялікую папулярнасьць сярод нацыянальна сьвядомых беларусаў. Але Адамовіч-палітык на мой погляд адназначна прайграе Адамовічу-паэту. Спробы партыйнага будаўніцтва Адамовіча лічу памылкай.

Якою є форма і міра координації в середовищі білоруських націонал-революціонерів, для прикладу, можу сказати, що український правий рух є назагал маргінальним і, на жаль, як казав Хакім Бей, страждає ?фашистською дріб?язковістю??

Гэтыя хібы украінскага правага руху можна цалкам дапасаваць і да беларускай правіцы (ці дакладней казаць да тых, хто дэ юрэ займае гэтую нішу). Разьяданасьць і бязыдэйнасьць ? адметныя рысы цяперашняй палітычнай сцэны Беларусі і яе правага флянгу таксама. Правыя партыі альбо лібэралізуюцца (як БНФ, аналяг украінскага «Руха») альбо маргіналізуюцца, выносячы на свой сьцяг антысэмітызм і расізм, якія я лічу абсалютна неактуальнымі для Беларусі ў параўнаньні з пытаньнямі нацыянальнага будаўніцтва. Яны па-просту падхапілі моду заходнеэўрапейскіх г. зв. «hate-group» B&H, Combat18 і падоб. Іхная дзейнасьць на сто адсоткаў кантаралююцца ўладай і абсалютна небясьпечныя для яе.

Росіяни в Білорусі, хто вони: національна меншина чи привілейована група, покликана ?модернізувати окраїни??

Расейцы адпавядаюць першаму твайму азначэньню, але прэтэндуюць на другое. Але ладная частка гэтае пятае калёны ёсьць не этнічныя, а «культурныя» расейцы, то бок беларусы расейскае культуры. Гэта просты вынік нізкае нацыянальнае самасьвядомасьці. Прыкладна такая ж сытуацыя з палякамі. «Каталік ? значыць паляк, праваслаўны ? значыць рускі» ? менавіта такі спрошчаны погляд мае месца і культывуецца ўладай.

Твоє ставлення до союзу з Росією, він насправді потрібен білорусам і якими великими є проросійські симпатії в Білорусії?

Маё стаўленьне адмоўнае. Беларусь досыць доўга была «ў братэрскіх абдымках» ўсходняга суседа, і гэта прывяло да досыць фатальных вынікаў. Хаўрус Беларусі і Расеі па-просту немагчымы праз несумернасьць патэнцыйных хаўрусьнікаў. Тэарэтычна магчымая анэксыя, паглынаньне, але не хаўрус роўных. Дый і не патрэбны Беларусі той саюз з Расеяй. У нас з расейцамі абсялютна розныя гістарычныя шляхі. Расея ? зьнясіленая імпэрыя, якая дасюль прагне тэрытарыяльных здабыткаў.

Прарасейскія сымпатыі маюць месца, але моцна перабольшаныя. Гэта зьвязанае найперш з цяперашняй цяжкой эканамічнай сытуацыяй у Беларусі і адносных эканамічных посьпехах Расеі. Апэтыты беларускіх уладаў да расейскіх паліўных рэсурсах па унутрырасейскіх коштах (з мэтай далейшай спэкуляцыі на беларускім рынку) падштурхоўваюць іх да прапаганды «непазьбежнасьці саюзу», «гістарычнай наканаванасьці» і іншай аргумэнтацыі падобнага кшталту. Эканамічную сытуацыю ў Беларусі ўлады пагаршаюць сьвядома і мэтанакіравана. Дырэктары буйных прадпрыемстваў падпадаюць пад крымінальны перасьлед з боку ўладаў, каб потым скупіць самыя ласыя беларускія прадпрыемствы за бясцэнак, а канцы прыхаваць праз «аб'яднаньне». Большасьць беларусаў арыентуюцца хутчэй на заможную і сытую і стабільную Нямеччыну, чым на ваяўнічую і непрадказльную Расею.

Як там Лука, феномен ?снайпера? до цих пір лишається актуальним для тих, хто білорус не лише за паспортом?

За ўсіх не адкажу. Для мяне гэта неактуальна. Для іншых, па-мойму, так сама. Нават згадваць Луку зараз лічыцца па-просту нечым вельмі абрыдлым ці вульгарным. Тостаў «За снайпэра!» ня чуў ужо гадоў пяць. Народ прызвычаіўся і да гэтага ліха (здольнасьць прызвычаіцца да любога ліха лічу, дарэчы, за асноўны хіб беларускага нацыянальнага характару, праз які, магчыма, мы і маем тое, што маем).

Білоруси підтримують контакти з українськими націоналістами? (здається, цілі у них одні). Якщо так, то з якими саме?

Так. Самы яскравы прыклад - прыезд у Менск на «Чарнобыльскі шлях'96» чальцоў УНА-УНСО. СПА «Край» супрацоўнічаў з «Трызубам». Высоцкі (БПС) таксама меў нейкія кантакты з украінскімі нацыяналістамі, але зь якімі ? ня ведаю, прыгадваецца толькі ймя Славы Стэцько.

Скінхеди в Білорусі. Чи є серед них власне білоруськомовні, чи лише залишки РНЄ, тобто ? групи Самойлова? Їхня кількість і вплив на націоналістичне середовище у Мінську.

Скінхэды (дакладней тыя, хто называе сябе «скінхэдамі») ў Менску, звычайна, расейскамоўныя НС, іншых ня бачыў. Ня тое што яны прыхільнікі РНЕ, а па-просту ўдзельнікі моднай плыні.

B&H Belarus нічым, акрэм Інтэрнэту, сябе не праяўлялі, і я маю сумневы наконт іхнае беларускамоўнасьці (беларусафоны звычайна выкарыстоўваюць «тарашкевіцу», афіцыёз выкарыстоўвае ?наркамаўку?), хоць магу і памыляцца.

Кажуць ёсьць нейкі мікраасяродак SHARP?аў у Горадні, яны беларускамоўныя (прынамсі адзін, якога я бачыў :-), але іхная беларускамоўнасьць сумнеўная, сайт іхны па-расейску, і па духу яны не беларускія скінхэды, а беларуская частка сусьветнага антыфашысцкага руху. Ў Менску ёсьць RASH?ы. Але іхны ?андэграунд? настолькі глыбокі, што да нядаўняга часу я нічога ня ведаў пра RASH-прысутнасьць у Менску.

Беларускамоўныя скінхэды ёсьць у БПС (Высоцкага), але гэта хутчэй для прадстаўніцтва нацыяналістаў у моладзевай субкультуры, чым натуральная гістарычная хада падзей. Але нацыянальна арыентаваныя скінхэды падобна трывала асацыююцца з БПС.

Наагул лічу, што увесь скінхэд-рух, ад НС да RASH, ёсьць не палітычнымі плынямі, а моладзевымі субкультурамі, якія варагуць міжсобку ў працаг ранейшых супрацьстаяньняў ?урла ? хіпары?, ?гопнікі ? нефармалы? і цяпер ?фа ? антыфа?.

Що ти можеш сказати про певні історичні непорозуміння, котрі мали місце між українськими і білоруськими національними партизанами під час другої світової війни?

Так. Пад час WWII, паміж беларускімі і украінскімі нацыянальнымі партызанамі былі пэўныя непаразуменьні, даходзіла да ўзброеных стычак. Прычынаў бачу шмат, але галоўная ? гэта бальшавіцкія і нямецкія правакацыі з мэтай пасварыць паміж сабой непадкантрольныя ім партызанскія злученьні.

Сутычкі праходзілі таксама праз жаданьне некаторых чальцоў ОУН (пераважна з Галіччыны) ўкраінізаваць тую частку Беларусі (Берасьцейшчына і Піншчына), якая спачатку была уключаная немцамі ў генэральную акругу ?Украіна? (потым, разабраўшыся зь этнічным складам насельніка гэтых тэрыторыяў, немцы ўключылі яе ў генэральную акругу ?Беларусь?). Пад час гэтых падзеяў былі вынішчаныя некалькі сотняў беларускіх актывістаў (адныя забітыя ўкраінцамі-паліцаямі, другія немцамі ? на падставе ілжывых даносаў, трэція ? пад час узброеных сутычакпаміх украінскімі і беларускімі фармаваньнямі). Памеры стратаў зь беларускага боку канечне нельга параўнаць з колькасьцю ахвяраў пад час польска-украінскага канфлікту на Валыні ці польска-беларускага супрацьстаяньня на Лідчыне і ў іншых раёнах Заходняй Беларусі. Але факт, канечне, непрыемны. Мы мусім не забывацца пра гэтыя падзеі, каб пазьбегнуць гэткіх непаразуменьняў у будучыні.

Были прыклады супрацы Беларускай Самааховы з Палескай Сеччу Тараса Бараўца-«Бульбы» (гл. http://www.geocities.com/upahistory/tkaczenko/oczerk.html, http://txt.knihi.com/ziemlaki/rodzka.html) па вызваленьню Палесься (або двух частак, украінскай і беларускай) ад савецкіх партызанаў і дыверсантаў-дэсантнікаў, закінутых Масквой. Менавіта на гэтыя факты мы мусім рабіць акцэнты зараз і арыентавацца ў цяперашніх нашых дачыненьнях.

У чому можуть полягати спільні цілі і завдання українських і білоруських діячів національного підпілля після номінального проголошення Незалежності обидвома країнами? Чи можливі більш глобальні масштаби співпраці, ніж просто тимчасові і спорадичні контакти?

Агульныя мэты канечне ёсьць. Сьпярша і Беларусі, і Ўкрайне трэба вызваліцца з-пад уплыву Расей і яе пятаяе калёны ў нашых краінах, найхутчэй ?натуралізаваць? этнічных расейцаў і прадстаўнікоў «крэольскай» культуры, гэтак званых ?савецкіх? беларусаў і ўкраінцаў. Надалей трэба ?вяртацца ў Эўропу?, часткай якой былі нашыя народы.

Але ня мусіць быць аніякага ?нацыянальнага падпольля?. Менавіта нацыянальныя сілы мусяць будаваць палітыку дзяржавы, а не выскачкі кшталту Лукашэнкі ці Кучмы. Пакуль ва ўладзе ?крэолы? ? ладу ня будзе. Пакуль мы, нацыянальныя сілы, будзьма гуляць другім нумарам ? да той пары мы будзем маргіналамі ва ўласных краінах.

Україна ? Білорусь. Хто є для кого і ким. Розстав, будь-ласка, акценти. 

Лічу, што Беларусь і Украіна мусяць быць найшчыльнейшымі хаўрусьнікамі ў Сярэдняй Эўропе. Мы (Украіна і Беларусь) маем найменш узаемных крыўдаў і прыкладна адныя праблемы. Нас яднае супольны лёс, пад час якога мы зьведалі польскую культурную экспансію і расейскую шмат векавую акупацыю. Абедзьве гэтыя навалы зьнішчылі нашыя нацыянальныя эліты. Больш шчыльная супраца і каардынацыя дзеяньняў у зьнешняй палітыцы

1) спрацьцяць і паскораць нашае агульнае вяртаньне ў Эўропу;

2) дададуць моцы для дыялёгу на роўных з краінамі, якія вядуць рэй у аб?яднанай Эўропе: Нямеччынай і Францыяй;

3) дапамогуць найхутчэйшаму выхаду з-пад ўплыву Расеі (як культурнага, так і эканамічнага).

Польща ? Білорусь. Те саме.

Зараз выглядае на тое, што Польшча пазбавілася сваіх імпэрскіх прэтэнзіяў на Беларусь. Апошнім часам палякі выступаюць найбліжэйшымі сябрамі Беларусі на захад ад Берасьця. Хоць яшчэ рана казаць пра беларуска-польскі дыялёг на роўных. Ёсьць праблемы ў ацэнцы падзеяў WWII у Заходняй Беларусі, дзе лютавалі АКоўцы.

Росія ? Білорусь. Твоє бачення і прогнози на майбутнє.

Ніякага ?саюзу? з Расеяй. Цяпер я думаю, гэта, па-просту, на шчасьце, немагчыма. ЗША супраць, і Расея мусіць з гэтым лічыцца. Мне цяжка казаць пра будучыню, бо ня ведаю якой будзе Расей праз колькі год, ад гэтага шмат належыць. Прынамсі зараз, у бліжэйшай будучыні, я ня маю спадзяваньняў на зьмену стаўленьня Расеі да нас. Расейская пятая калёна ў Беларусі мусіць пазбавіцца сілкаваньня з Расеі і натуралізавацца. Яны мусяць усьвядоміць сябе беларусамі (дапушчальна: беларусамі расейскага паходжаньня), як гэта адбываецца ў краінах Балтыі.

Заключні слова.

Спадзяюся, што гэтае інтэрвію палепшыць узаемапаразуменьне паміж нашым народам, пабольшыць цікавасьць украінскіх інтэлектуалаў да паўночнага суседа і пашырыць беларуска-украінскія кантакты на ўзаемную карысьць.

Дякуємо за змістовне інтерв?ю. Жыве Беларусь!

Дзякую й Вам. Слава Украіне!