Порція “Тюремного щоденника”

Славомир Адамович Белы марш Марш-марш, нас тысячы, Рукі ў замок, Воляю трызьнячы, Мераем крок. Юныя, моцныя Цягліцы плеч. Мы паўнамоцныя, Іншыя – прэч! Воды расталыя, Вецер з Дняпра, Зь верай паўсталыя Крыкнем: “Ура!” Мокра на дворыщах, Сьветла ў душы, Ворагаў зборышчы Сьмела крушы! Гэй жа, зьвязовы, Хутчей запявай Песьню маршовую За Родны край! *** Самае-самае ноччу, Раніцай, днем і вечарам Я сузіраю ў думках, А потым ствараю прыгожае, Альбо, калі не ствараецца, Вяртаю сябе да памяці, Да пошукаў самага-самага – Нябачнага, невымоўнага, Але якое заўвседы, Усюды і скрозь, дзе белая Краіна мая ўзьвываецца У неба сьцягамі Волі. *** Не для гномікаў партыі – Для сябе здабываю свабоду. Каб жыла, як заўседы, упартая, Каб зьнышчала плебейства народу. Свабода мая ня кніжная, Ня тая, калы ўсе, што хочацца, Можна рабіць і пыжыцца, І лярвай у ложку варочацца. Свабода мая вызвольная Ваўчыцай цяжка параненай Выходзіць з лагва падпольнага І ўецца незаарканенай. Свабода мая Беларусская Крывею чыстай крывавіцца І стужкай вузенька-вузкаю Сьцякае па белай правіцы… *** Ізноў адклалы суд (калядныя вакацыі). На воле маразы, У камеры смурод. Радзіму прадаюць Методай трансплантацыі Пад шыльдай індульгенцыі Пад назваю “народ”. А я, сяджу я ў камеры, На мне фуфайка чорная, На мне шузы ад фраера І стрыжачка пад “нуль”. Нібы матор за бамперам, Я сьцяўся, супакойваю Свой рухавік з прадсердзямі, У страўныку шумы; Не лаюся з сусудзямі, І толькі дух настройваю Паводле верша ўласнаго На хвалю барацьбы. *** Каханьне бяз рэтушы, голае, галоднае, За кратамы ў камеры альбо на прадоле, Каханьне пад прыцелам, сырое, падкалоднае, Цяжкае, нібыта царкоўная жырандоля, Каханьне мае прышлае, імгненнае, тутэйшае, Я нацкую на плоць тваю лягавых маей жарсьці, Я расьпішу цябе прыгожымы і дзерзкімы вершамі, Ня дам табе спакою да самай нашай старасьці. Пакуль я буду легкімы сыпець на цэнтрале, Абкураны і добраю, і дрэннаю табакай, Хадзі сабе сьмела ў памаранчевай залі, Зусым ня так, як ходзіць камандзір перад атакай. Але як толькі выйду я, як толькі я звольнюся З турмы, дзе забіваюць павольна і упэўнена, Мы паплывем з табой у белым ад полюса да полюса, Мы станем любіцца і слухаць Ленана, Мы будзем, як дрэвы, што мной пасаджаны За тысяч дзен да вершаў і славы, Мы будзем добрымі індыйскімы раджамі, Будзем языкамы пякельнай лавы, Мы будзем вылівацца з кратэраў гневу, З каналаў няневісцы да акупанта, Мы зьнышчым яго нашым гімнічным сьпевам, А рэшткі змыем з дапамогай гідранта. І толькі потым, пасьля мы зоймемся каханьнем, Мы будзем вырабляць – о божа! – такія штукы, Што адшукаюць нас, магчыма, позьнім раньнем І целы яшчэ цеплыя возьмуць на рукі. джерело: “Тюремний щоденник”