Увазе чытачоў сайта прапануецца інтэрв’ю з Юрыем Наевым, намеснікам кіраўніка Кіеўскай арганізацыі УА “Свабода” і адным з яе галоўных ідэолагаў.
Як вядома, украінскае палітычнае поле, у тым ліку і на правым фланзе, характэрызуецца дастаткова вялікай разнастайнасцю. Ахарэктэрызуйце, калі ласка, чым вашае аб’яднанне адрозніваецца ад іншых правых арганізацый у плане ідэалогіі, мэтах, а таксама метадах палітычнай дзейнасці і інш.
Жыве Беларусь! Вітаю сваіх беларускіх братоў, якія змагаюцца за будучыню сваёй Айчыны. Увогуле дужа люблю Беларусь. Памятайце, што украінскія нацыяналісты заўсёды салідарныя з беларускімі ў цяжкую хвіліну, не толькі на словах, але і на справах.
Усеўкраінскае аб’яднанне “Свабода” нядаўна адсвяткавала свае 20 – годзе. 13 кастрычніка 1991 года адбыўся ўстаноўчы з’езд аб’яднання. Ягоная папярэдняя назва – Сацыял-нацыянальная партія Украіны. Больш дэталёва пра гэта распісана тут.
Важна нагадаць, што зараз мы сабе успрымаем па-за падзелам на “левых” і “правых”. Гэта напрамую звязана з тым, што украінскі нацыянальны рух пераадолеў ідэалагічны крызіс. Апошні паўстаў прыкладна ў 2006 г. як выклік і быў звязаны з адсутнасцю тлумачэння прычын і альтэрнатыў капіталізма, які склаўся у Украіне ў дзяржаўна-алігархічнай форме. Стары нацыяналізм узору 1990-х адыйшоў як палітычны рух. Як непаслядоўны ў рэалізацыі ідэі нацыі ў эканоміцы, як ідэалогія, якая павярхоўна разумела тэарэтычную спадчыну такіх мысляроў пачатку 20 ст. як Іван Франко, Мікола Міхноўскі, Арганізацыі украінскіх нацыяналістаў і Украінскай паўстанскай арміі. Мы зразумелі, што такі нацыяналізм – гэта рэтранацыяналізм, застаралэя ідэалогія, якая не адпавядае рэаліям сучаснасці. Вяршыняй яго неадэкватнасці стала роля нацыяналістычных палітыкаў у часы прэзідэнцтва Юшчанкі. Яны паказалі сабе няздольнымі супрацьстаяць узурпацыі суверэнітэта алігархамі і праявілі поўную непаслядоўнасць і павольнасць у сферы палітыцы нацыянальнай памяці.
Такім чынам, гістарычна наш нацыяналізм прайшоў два этапы развіцця адносна крытэра ўсеахопнага тлумачэння грамадзкага жыцця. Першым з іх быў этап палітыкі ідэнтычнасці. Нацыяналізм заклікаў аб неабходнасці адраджэння гістарычнай памяці і пераадольванні расейскай імперскай культуры. Другі этап увабраў у сабе першы і дадаў роўназначнае па сваёй каштоўнасці разуменне таго, што неабходна крытычна паставіцца да алігархічнага капіталізма, ды й і ўвогуле да капіталізма і прапанаваць альтэрнатывы ў сацыяльна-эканамічнай сферы жыцця.
Шырокія масы нацыяналістаў у перыяд ад 2006 г. усвядомілі сабе сацыяльнымі нацыяналістамі і больш грунтоўна падышлі да асэнсавання дзейнасці на сацыяльна-эканамічным фронце барацьбы. Абарона інтарэсаў найманых працоўных, барацьба супраць палітыкі міліянераў дзеля яшчэ большага абдзірання мільёнаў людзей, камерцыялізацыі асветы, скарачэння сацыяльнага забяспячэння стала неад’емнай часткай нашай працы.
Такім чынам, у ідэалагічным сэнсе, ў адрозненне іншых нацыяналістычных партый “Свабода” вылучаееца наяўнасцю неабходнага крытычнага аналіза эканамічнага становішча Украіны, пошукам і прапановамі альтэрнатыў. У палітычным сэнсе мы адрозніваемся тым, што не разглядаем сабе як частку нацыянальна-дэмакратычнай, скажона еўраінтэгратарскай палітыкі. Мы супраць яе, і не жадаем падзяляць уладу ні з вялікім капіталам, ні з дыскрэдытаванымі памаранчавымі палітыкамі. У пабудове партыі УА “Свабода” прагне аб’яднаць розных актывістаў у моцную структураваную партыю. Таму мы не будуем партыю “канапнага тыпу”, якімі з’яўляюцца большасць памаранчавых партый. Мы не выводзім на нашыя акцыі праплачаных людзей, як яны. Па стылю працы мы вядзем наступальную дзейнасць, можам праводзіць і акцыі прамога дзеяння, напрыклад такую, такую чи такую. А яны выступаюць толькі па тэлебачанні. Мы намагаемся берагчы чысціню нашых шэрагаў і ў нас няма ніводнай “тушкі” – асобы, якая абіралася ад адной партыі , а потым перайшла на бок рэжыма Януковіча. Бо якраз так зрабіла большасць памаранчавых дэпутатаў мясцовых радаў і парламента.
Як вы сказалі, УА “Свабода” фактычна прысутнічае у палітычным жыцці дзяржавы з 1991 г. Якія дасягненні, здабытыя раней вашай арганізацыяй, Вы лічыце найбольш важнымі?
Найгалоўнейшае дасягенне УА “Свабода” і яе лідара Алега Цягнібока – гэта вывядзенне украінскага нацыяналізма на свой шлях палітычнага развіцця. Па сутнасці мы сталі палітычным суб’ектам, самастойным палітычным гульцом. Да нас палітычныя партыі і рухі былі падпарадкаванай альбо несамастойнай сілай нацыянальна-дэмакратычнага, а пазней памаранчавага руху. Так, у 2004 г. атрымаўся разрыў з нацыянал-дэмакратами. Фармальным повадам для гэтага стала вядомая прамова А.Цягнібока на гары Яварына летам таго ж году. Большасць памаранчавых дзеячоў, у тым ліку і В.Юшчанка асудзілі яе і распачалі сапраўдную траўлю нашага лідара. У той момант і стала ясна, што нацыяналісты і памаранчавы рух знаходзяцца на розных баках ідэалагічных барыкад. Прыкра, што мы дагэтуль фармальна, у некаторых момантах, але вымушаны супрацоўнічаць з імі.
Другое важнае дасягенне – гэта укладанне ў тэарэтычную тэзу пра падпарадкаванне эканомікі палітыцы, капіталізма – ідэі нацыі. Нацыяналісты зразумелі, што капіталізм павінен быць знішчаны. Уласна гэтая ідэя – прамая рэакцыя на ўкраінскую сучаснасць. Але ўпершыню азначаныя тэзы былі агучаныя ў творах такіх ідэолагаў украінскага нацыяналізма як Мікола Міхноўскі, Дмітро Мірон-Орлік, Петр Палтава, былі агалошаны на Першым вялікім зборы ОУН у 1929 г. Пакаленне маладых мысляроў – Юрый Міхальчышын, Андрэй Ілленка, сюды можна аднесці і мяне – кажа пра пераадоленне логікі панавання прыбытка над нацыяй, пра альтэрнатывы прыватнай формы ўласнасці на суб’екты вытворчасці.
Трэцяе, што неабходна адзначыць – гэта тое, што наша аб’яднанне працягнула практыку акцый прамога дзеяння – нацыяабарончых захадаў з ужываннем фізічнай сілы. Апошняе важна таму, што можа спатрэбіцца пры магчымым паўстанні супраць алігархічных вярхоў рэжыму ўнутранай акупацыі. Гэтаксама ж варта адзначыць працу нашых дэпутатаў, якія пастаянна трымаюцца на прамой сувязі з выбаршчыкамі, намагаюцца супрацьстаяць узурпацыі ўлады прадстаўнікамі кіроўнай эліты дзяржавы і шырокай прыватызацыі камунальнай маёмасці, што досыць распаўсюджана ў Украіне.
Падагульняючы, я адзначу, што загадка феномена УА “Свабода” палягае ў тым, што наш рух аб’яднаў такія роўныя ідэалагічныя чыннікі як сацыяльная справядлівасць, нацыянальная салідарнасць, гістарычная праўда, грамадзянскія правы. Можна нават заклікаць усіх нацыяналістаў запамятаць гэтыя складовыя для планавання сваёй працы.
Распавядзіце, калі ласка, пра вашыя адносіны з дзеючай уладай і яе найбольш уплывовай, афіцыйнай апазіцыяй (БЮТ). Якую пазіцыю займае УА «Свабода» у пытанні арышту былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнкі?
Мы супраць Партыі рэгіёнаў і Прэзідэнта Януковіча. Мы ўважаем іх сваімі ворагамі. І мы жадаем не проста скінуць іх. Мы прагнем нацыяналізаваць маёмасць алігархаў і правесці люстрацыю вярхоў улады. Гэта будзе датычыцца увогуле ўсіх вярхоў і ўсіх алігархаў. І мы намагаемся гэта здзейсніць. Бо далей адступаць няма куды.
Што тычыцца нашых адносінаў да БЮТ, то ВО “Свобода” ставіцца да БЮТ як сілы, з якой мы супольна каардынуем дзеянні супраць Януковіча. Аднак – я скажу за сабе – я уважаю, што гэтая палітычная сіла павінна знікнуць з палітычнага поля Украіны. Не толькі таму, што яны правалілі Памаранчавую рэвалюцыю і далі Януковічу вялікую армію здраднікаў у Вярхоўнай радзе і мясцовых органах самакіравання. А таму, што яны ёсць арганічнай часткай алігархічнай капіталістычнай сістэмы. У БЮТе прысутнічае частка асоб, якія з’яўляюцца вяршыняй сістэмы эксплуатацыі украінцаў і нацыянальных багаццяў. Карацей кажучы, я супраць усіх партый сістемы алігархічнага капіталізма. Шкада, што пакуль з імі прыходзіцца лічыцца. Таксама, на вялікі жаль, значная колькасць простых украінцаў не разумее прычын сваіх праблем і таму падтрымлівае памаранчавыя сілы. Мы выдатна разумеем, што Януковіч, правёўшы так званыя судовую рэформу і паставіўшы суд пад свой кантроль, знішчыў судовую галіну ўлады, засудзіўшы Цімашэнку як свайго галоўнага палітычнага апанента. Прычым за тое, у чым вінаваты сам, альбо нават болей за яе – павялічэнні залежнасці ад Расеі, абароне інтарэсаў вялікага капітала. Таму мы супраць такога судзілішча. Але справядлівага суда заслугоўваюць і ўсе тыя, хто праваліў памаранчавую рэвалюцыю, і тыя, хто зараз скончыў будаваць рэжым унутранай акупацыі.
Мы жывем у перыяд фарамавання глабальнага свету, калі асноўныя традыцыйныя маральныя каштоўнасці раз’ядаюцца дэструктыўнымі ідэямі і падмяняюцца мульцікультурнымі міфамі. Якую альтэрнатыву глабалізацыі бачыць УА «Свабода» і якія захады робіць для выхавання ўкраінскай моладзі?
Глабалізацыя азначае замацаванне ўлады капіталізма і лібералізма. Хоць цяснейшая супольная праца усяго свету з дапамогай інфармацыйных тэхналогій не абавязкова азначае іх уладу. Усё дэгенератыўнае, усё тое, што супярэчыць хрысціянству, традыцыйнай культуры еўрапейскіх нацый і ўвогуле здароваму сэнсу, пашыраецца з мэтай усталявання адзінага сусветнага парадка. Дэсакралізацыя супраць Бога, індывідуалізацыя – салідарнасці, эгаізм – ахвярнасці, сваволя – гераізму, эксплуатацыя – свабодзе працы, міграцыя – аўтахтоннасці, мульцірасавасць – зберажэнню расавай разнастайнасці света, ўсё гэта робіцца толькі на карысць інтарэсаў буйнога капіталу і акупаваных лібералізмам краінам Захаду. У нашым выпадку да гэтага спісу можна дадаць і Расію.
Мы выхоўваем нашых прыхільнікаў у духе любві да Бацькаўшчыны, ахвярнасці, адданасці ідэалам, актывізму, стаўленні інтарэсаў нацыі па-над сваімі асабістымі. Мы заклікаем іх трэніравацца, чытаць і думаць, планаваць і дзейнічаць. Мы сцвярджаем, што уся паўната жыцця чалавека і грамадства ёсць тое, што нас цікавіць. Гэтае ўсё – ад міжнароднай палітыкі да пытанняў абароны сірот. Мы кажам украінцам: свет для вас дзеля Украіны!
Адным з заўважных пунктаў праграм украінскіх правых з’яўляецца імкненне да пабудовы Украінскай саборнай дзяржавы. Як ваша партыя адносіцца да лозунгу “саборнасці Украіны” ?
Я яшчэ раз нагадаю што мы ня ёсць правыя. Мы – сацыяльныя нацыяналісты. Украінская самастойная саборная дзяржава – гэта ОУНаўскі ідэал, які мы цалкам прымаем і працягваем барацьбу. УССД для нас у кантэксце Вашага пытання азначае барацьбу за адраджэнне ўкраінскай ідэнтычнасці, пераадолення каланіяльнага мінулага і імперскага заняпаду, падключэнне нацыянальных меньшасцяў да пабудовы нашага ідэала.
Апошнім часам у украінскай правіцы з’явіліся дастаткова моцныя левыя павевы (адносіны да прыватнай уласнасці, ідэй Вялікай французкай рэвалюцыі, “ідэі чучхе”). Чым на Ваш погляд абумоўлена такая сітуацыя: ці з’яўляецца гэта імкненнем ісці у ногу з агульнаеўрапейскімі тэндэнцыямі правага руху, альбо ёсць адпаведным адказам на выклікі рэальнай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў вашай Айчыне зараз? Якую пазіцыю па дадзеных пытаннях займае Вашае аб’яднанне?
Левая пазіцыя ў палітыцы звязана з аналізам матэрыяльнай складовай грамадства. Яго яна прыняла ў спадчыну ад мысляроў-папярэднікаў і гісторыі паўстанняў супраць матэрыяльнай няроўнасці. Таксама па сутнасці яна нічога не гаворыць пра нацыю і расу, рэлігію і традыцыю. Сучасная левіца – гэта псеўдарэвалюцыйная касмапалітычная прастытутка капіталізма і глабалізма. Яна крытыкуе капіталізм у інтарэсах абстрактнай асобы, змагаецца супраць нацыі, рэлігіі за мульцірасавае, сэксуальна збочанае антытрадыцыйнае грамадства. Нацынялізм ніколі не быў павязаны з англасаксонскім неакансерватызмам Лео Штрауса ці Джорджа Буша, бо ў апошнім прысутнічае адсутнасць сацыяльнай справядлівасці у імя збагачэння і так багатых.
Украінскі нацыяналізм у сваіх карэннях выступаў супраць матэрыяльнай няроўнасці як арганізаванай сістэмы эксплуатацыі. Варта ўзгадаць Івана Вышэнскага, мысляра 16 ст., Тараса Шаўчэнку, якія змагаліся за паляпшэнне жыцця беднай большасці. Паўстанні канца 16 – 17 ст. пад кіраўніцтвам Мухі, Наливайкі, Крываноса, Залязняка, рухі опрышкаў і гайдамакаў 18 ст. – усе гэтыя падзеі былі абумоўленыя трыма асноўнымі чыннікамі акупацыі: нацыянальным, рэлішійным і сацыльным прыгнётам. Пра непасрэдныя думкі тэарэтыкаў нацыяналізму я ўжо ўзгадваў.
Справедлівасць у дачыненні да матэрыяльнага выходзіць не з эканамічнага дэтэрменізму, як у левых, а з ідэі роўнасці чалавека перад Богам як чальца нацыі сярод іншых чальцоў. То бок. мы кажам не пра роўнасць, а пра справедлівасць. Надіндывідуальны сакральны прынцып кажа пра свабоду волі, а ўсведамленне нацыянальнай салідарнасці гаворыць пра абавязак працаваць на карысць нацыі. Таму роўны ў гэтых дзвух адносінах чалавек можа абраць розны шлях мэтанакіраванай дзейнасці ў дасягненні пазнання Божай праўды. І такім чынам па-рознаму адпавядаць запаветам веры і традыцыі і запяспечваць супольную працу ў межах нацыі, не кажучы ўжо пра следаванне шляхам ахвярнасці і адданасці. Калі казць прасцей – можна развівацца, а можна дэградаваць.
Важна таксама сказаць, што індывідуальная свабода для шмат якіх людзей абмежавана фонам грамадскай свядомасці і рэальных адносін з прычны падзелу багаццяў. Сістэма ўнутранай акупацыі ў Украіне – гэта сістэма посткаланіяльнага капіталізма. І таму накірункамі да яе пераадолення ёсць завяршэнне нацыянальнай і сацыяльнай рэвалюцыі – здзяйсненне ідэі нацыякратыі і сацыяльнай справядлівасці. Першае значыць паўнаўладзе украінцаў у дзяржаве пад назвай Україна. Другое – наяўнасць і эфектыўнасць існавання непрыватнаўласніцкіх форм маёмасці – пачынаючы ад самакіравання працоўных і кааперацыі да дзяржаўнай формы ўласнасці. Стратэгічныя прадпрыемтсвы, банкаўская сістэма, нетры, як то пісаў Дмитро Мірон-Орлік, мусяць быць дзяржаўнымі. Мы не супраць існавання дробнага і сярэдняга прывтнага ўласніка. Але іх структура зменіцца ў кірунку змяншэння на карысць павялічэння згаданых вышэй форм уласнасці. Такім чынам, прыватная ўласнасць не ёсць нечым святым для нацыяналізму. Актуалізацыя крытычнага стаўлення да капіталізму, пошук і прапанова альтэрнатыў абумоўленыя дзвума прычынамі: наяўнасцю тэорыі нацыяналізму па гэтаму пытанню і ўласным досведам развіцця алігархічнага капіталізма.
У дачыненні Французкай рэвалюцыі і ідэй чучхе. Усе гэтыя феномены ў нацыяналістычным дыскурсе не маюць шырокага пашырэння. Аднак неабходна адзначыць у дачыненні да рэвалюцыі: любая няроўнасць і эксплуатацыя большасці ўкраінцаў не могуць быць апраўданыя дзяржаўным прымусам дзеля збагачэння вузкага пласту насельніцтва. Нацыя павінна абараняцца ці з дапамогай сваей дзяржавы, альбо з дапамогай самаарганізацыі. Незалежна ад таго, як яна акупавана: знешне ці знутры. У дадзеным становішчы любы, хто абараняе інтарэсы акупацыі ёсць ворагам украінскай рэвалюцыі. Усе павінны стаць на бок апошняй і адмовіцца ад свайго сацыяльнага статуса, уласнасці. Бо іншае азначае– прыняцце боку ворага і пачатк змагання супраць сіл рэвалюцыі. У такім выпадку украінская рэвалюцыя мусіць абараняцца і чыніць арганізаваную самаабарону. Акрамя таго, што супраць нас ужо працуе дзяржаўны апарат а таксама міжнародныя заходнія і расійскія арганізацыі.
Чучхе – гэта адзін з прыкладаў. Як некапіталістычны рэжым грамадства існуе ў сучасным капіталістычным свеце. Пра гэты прыклад трэба памятаць у сувязі з тым, што сучасны ЕС, створаны лібераламі, негатыўна адрэагуе на антыліберальную еўрапейскую традыцыяналісцкую антыкапіталістычную рэвалюцыю ў Украіне.
Існуе думка, што ў цяперашні час для супрацьстаяння моцным наднацыянальным і сусветным палітычным і эканамічным арганізацыям, транснацыянальным карпарацыям высілкаў толькі нацыянальнай дзяржавы, хай сабе і моцнай, замала. У сувязі з гэтым напрошваецца пытанне, як УА “Свабода” адносіцца да шчыльнага супрацоўніцтва дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы, так званага “рэгіёну былой Рэчы Паспалітай”?
Геапалітыка вялікіх рэгіёнаў знаходзіць падтрымку ў нашым рухе, а менавіта ідэя Балтыйска-Чарнаморскай садружнасці. У тэрытарыяльным памеры плошча апошняй больш за плошчу былой Рэчы Паспалітай і нямецкую “Сярэдзінную Еўропу”. Важней за тэорыю ў дадзеным пытанні ёсць дзеючая геапалітчыная сітуацыя ва ўмовах існавання ліберальнага ЕС і рэваншысцкай Расіі. Гэтыя сілы будуць усяляк замінаць увасабленню ў жыццё ідэі Балта-Чарнаморскай садружнасці. У гэтым сэнсе для мяне падаецца важнейшай ідэя Еўраазійскага адраджэння, дзе рускія як нацыя адновяць сваю дзяржаўнасць і пазбудуцца імперыялізму, а народы Еўропы пойдуць аналагічным шляхам. Дзе замест ліберальнага ЕС будзе Садружнасць еўрапейскіх нацый, на месцы НАТА – еўрапейская сістэма калектыўнай бяспекі. Астатнія пытанні абапіраюцца ў неабходнасць паслаблення ўплыву ЗША на Еўропу. Вайна ў Лівіі паказала, што часу адстранення штатаўскага уплыву ў Еўропе і ліквідацыі ліберальнай акупацыі чакаць яшчэ шмат. Бо здавалася б, нават антыамерыканская Фрацыя была ініцыятарам вайны супраць Каддафі. Капіталістычны імперыялізм для ЕС – звычайная, наральная з’ява пры панаванні там лібералаў.
Негледзячы на выдатныя прыродна-геаграфічныя умовы, аптымальны памер тэрыторыі, наяўнасць карысных выкапняў, значны прамысловы і людзкі патэнцыял вашая Айчына пакуль што ніяк не можа справіцца са шматлікімі праблемамі. Што на Ваш, погляд, замінае прагрэсіўнаму і стабільнаму развіццю яе магутнасці і паляпшэнню дабрабыта грамадзян?
На гэтае пытанне я аказаў раней, калі казаў пра рэжым унутранай акупацыі і пра неабходнасць украінскай рэвалюцыі.
Якія стэрэатыпы, зразумела, акрамя харызматычнай постаці нашага прэзідэнта, узнікаюць у звычайнага, шэраговага ўкраінца пры ўзгадванні слова “Беларусь” ?
Не ведаю. З шэраговымі ўкраінцамі пра гэта не размаўляў. Як я верна зразумеў значэнне першага слова “звычайныя”, то такіх мы прагнем далучыць да свайго боку. Зараз гэта – асноўная мэта руху і аб’яднання
У чым, на Ваш погляд, палягаюць найбольш слабыя і найбольш моцныя бакі сучаснай дзяржаўнай мадэлі РБ? У якім выпадку, на Вашу думку, нацыянальна арыентаваныя правакансерватыўныя сілы могуць аказваць значны уплыў на ўладу у Беларусі?
Цяжкаватае пытанне. Я скажу так, што відавочным негатывам ёсць антыбеларускі характар рэжыму Лукашэнкі. Гэта антынацыяналістычны, тыпова саўковы ў ідэалагічным значенні рэжым. Гэтаксама да негатыву трэба аднесці эканамічную, палітычную і інфармацыйную залежнасць ад Расіі. Гэтыя дзве праблемы дапаўняюць адна адну. Беларусь мае праблемы з адрывам ад метраполіі, і таму – з нацыянальным адраджэннем. Мы перажываем за вашае адраджэнне. Пазітывам можна назваць дзяржаўную ўласнасць на нетры, зямлю, лясы, важныя заводы. У нас жа поўнасцю ўласнасцю валодаюць алігархі. Гэта горш, паколькі прыход да ўлады ў вас азначае толькі палітычную перамогу, а у нас яе недастаткова. Памаранчавая рэвалюцыя гэта паццвердзіла: нацыянал-дэмакраты палітычную ўладу здабылі, але на ўласнасць алігархаў не пасягнулі, нікога не пасадзілі з ліку тых, хто фальсіфікаваў тады выбары. Кучма не сеў, Ахметаў таксама не сеў. Таму, у выпадку, калі вы зможаце здабыць уладу, вы можаце ўзяць пад кантроль і эканоміку. Праўда, прыйдзецца дамагчыся перадачы ва ўласнасць вашай дзяржавы “Белтрансгаза”. Калі ж мы прыйдзем да ўлады на Украіне, то прыйдзецца сур’ёзна заняцца пытаннямі нацыяналізацыі ўласнасці.
Я думаю, што беларускія нацыяналісты мусяць развіваць шырокі культурны рух і пачаць вырашаць лакальныя сацыяльныя праблемы. Культура – гэта не толькі мова і гісторыя, але і арганізацыя пабытовага адпачынку. Бо на выясненні які варыянт правапісу лепшы – наркамаўка ці тарашкевіца, далёка не заедзеш. Асноўным арыенцірам павінна быць паняцце ўлада.
Увогуле цяжка даваць парады. Але і мы мелі падобныя праблемы. І паспяхова вырашылі іх. У першую чаргу пераўзышлі культурны нацыяналізм. У сучасную сістэму нашай палітыкі мы уключылі на роўных з культурнымі пытанні эканомікі, абароны грамадзянскіх правоў, барацьбы за ўладу, інстытуатыўнага развіцця самога руху. Мы падобныя і на вас – нам неабходна яшчэ шмат змагацца за ідэнтычнасць. Але мы мусім думаць і пра будучыню. Такім чынам актуальнымі сферамі з’яўляюцца эканоміка і абарона сацыяльных і грамадзянскіх правоў, барацьба за ўладу, развіццё прадстаўніцтва ў важных сферах – спорту, палітычнай асвеце, партыйным менеджменце, працы ў мясцовых органах улады. Я спадзяюся, што магчыма украінскі досвед можа быць карысны нашым братам-беларусам.
І, калі можна, апошняе, асабістае пытанне. Якім чынам сфармаваліся вашыя палітычныя погляды? Што паўплывала на тое, каб стаць нацыяналістам?
Я вырас у сям’і інтэлігенцыі. Меў велізарную сямейную бібліятэку. Выхоўваўся на класічнай украінкай літаратуры і кнігах па гісторыі Украіны. Скончыў вайсковы ліцэй у Данецку. Ад бабулі ведаў, што Масква – вораг. Украінская ідэнтычнасць сфармавалася пад уплывам гэтых чыннікаў. У нацыяналістычным руху з 16 гадоў. У 17 гадоў прыняў удзел у першай акцыі прямога дзеяння. Найбольш працаваў у кірунку ідэалогіі і прапаганды. Скончыў філасофскі факультэт па спецыяльнасці “паліталогія” дзе пазнаёміўся з гісторыяй грамадскай думкі. Вось так мае погляды сфармавалі ўкраінская літаратура і гісторыя Украіны, асабліва казацтва, УНР і ОУН-УПА, нацыяналістычныя ідэолагі – Т.Шаўчэнка, М.Міхноўскі, Ю.Ліпа, Л.Украінка, праваслаўныя мысляры такія як Іларыён, Іван Вышынскі, ідэолагі еўрапейскага традыцыяналізму, кансерватыўнай рэвалюцыі, а таксама расійскай рэлігійнай думкі.
Віншую беларускіх братоў з мінулымі святамі Раством Хрыстовым і Старым Новым годам! Ад усёй душы жадаю ім смеласці і ахвярнасці!
Жыве Бєларусь!
Слава Україні!
Джерело: http://aljans.org/library/yuryy-nayevy-my-sabye-usprymayem-pa-za-padzyelam-na-lyevykh-i-pravykh