Вячаслаў Адамчык
Кажуць, хто ў жыццi спазнаў рай, той памрэ ў пекле.
Калi быў рай у Iвана Мацюка, то хiба да нараджэння, ва ўлоннi мацi, бо ўсё астатняе жыццё гаравалася ў чорнай агорклай бядоце.
Яшчэ ў часе вайны з гэтакiмi, як сам, падшыванцамi Янак Мацюк натрапiў на горбу доўгiх, нiбы ментузы, пёрыстых мiнаў, выкiнутых, пэўна, з вайсковай палутаркi, што, не маючы ўжо гаручага, праз вярсту застыла на абочыне жвiрыстай шашы. Яны, падлеткi, дапалi спярша да кароткай палутаркi з брызентавай ...